Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 9 клас : Беларусь на зыходзе феадалізму к.18-сяр.19 ст.

    Беларусь на зыходзе феадалізму к.18-сяр.19 ст.

    І варыянт 

    1. Якой губерні не існавала на беларускіх землях у пачатку ХІХ ст.:

    а) Гродзенскай; б) Мінскай; в) Брэсцкай; г) Магілёўскай; д) Віцебскай?

    2. “План Агінскага” прадугледжваў:   

    а) аднаўленне незалежнага ВКЛ; б) аднаўленне ВКЛ у якасці аўтаноміі ў складзе Расійскай імперыі;               в) аднаўленне ВКЛ у саюзе з напалеонаўскай Францыяй.

    3. Хто з ніжэйпералічаных рускіх генералаў Айчыннай вайны 1812 г. загінуў на беларускіх землях:                 а) М.Барклай дэ Толі; б) П.Баграціён; в) Я.Кульнёў; г) М.Раеўскі; д) М.Кутузаў?

    4. Якога тайнага таварыства не існавала на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст.:

    а) таварыства філаматаў; б) таварыства філарэтаў; в) таварыства філатэлістаў; г) “Таварыства ваенных сяброў”;  д) Дэмакратычнага таварыства?

    5. Хто быў кіраўніком кансерватыўнай плыні ў шляхецкім паўстанні 1830 – 1831 гг.:

    а) А.Чартарыйскі; б) І.Лялевель; в) І.Паскевіч?

    6. С.Манюшка – гэта: а) вядомы польска-беларускі кампазітар; б) знакаміты беларускі пісьменнік; в) славуты польскі мастак.

    7. Ліквідацыя ўніяцкай царквы адбылася шляхам:

    а) далучэння ўніятаў да праваслаўнай царквы;  б) аб’яднання ўніятаў з каталіцкай царквой; в) заключэння уніі праваслаўнай і каталіцкай царквы.

    8. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб – І.Аляшкевіч, Я.Дамель, І.Хруцкі, В.Ваньковіч:                   а) беларускія мастакі першай паловы ХІХ ст.; б) беларускія жывапісцы-партрэтысты; в) беларускія мастакі, майстры нацюрморту.

    9. Устанавіце адпаведнасць:  а) М.К.Агінскі; б) І.Дамейка; в) М.Валовіч; г) Ю.Бакшанскі – 1) смаргонскі шляхціц, выступаў за знішчэнне прыгоннага права, заклікаў сялян да паўстання; 2) ураджэнец Слонімшчыны, удзельнік паўстання 1830-1831 гг., вёў партызанскую барацьбу супраць расійскіх улад у 1833 г.; 3) магнат, кампазітар, прыхільнік аднаўлення ВКЛ, аўтар паланэза “Развітанне з Радзімай”; 4) удзельнік паўстання 1830-1831 гг., нацыянальны герой Чылі.

    10. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) ліквідацыя ўніяцкай царквы; б) шляхецкае паўстанне за аднаўленне Рэчы Паспалітай; в) закрыццё Віленскага ўніверсітэта; г) рэформа П.Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы.

     

    11. Чатырохмесянчую асаду напалеонаўскіх войскаў пад час вайны 1812 г. вытрымаў гарнізон .... крэпасці.

     

    12. У 1820-я гг. у мястэчках Хомск і Косава былі пабудаваны першыя на беларускіх землях...

     

    13. У 1844 – 1857 гг. у памешчыцкай вёсцы па ініцыятыве графа П.Кісялёва праводзілася...

     

    14.  Павіннасць у Расійскай імперыі, у тым ліку і ў Беларусі, згодна з якой асоб мужчынскага полу – прадстаўнікоў сялянскага і мяшчанскага саслоўяў прызывалі на вайсковую службу ў расійскую армію называецца...

     

    15. Палітыка самадзяржаўя, згодна з якой пераважна дробная шляхта выключалася з дваранства і пераводзілася ў падатковыя саслоўі, называецца...

     

    16. Дайце азначэнне паняццю “літвінскі патрыятызм”.

     

    17. Пералічыце, у якіх навучальных установах на беларускіх землях можна было атрымаць сярэднюю адукацыю ў першай палове ХІХ ст.?

     

    18. Растлумачце, чаму, на ваш погляд, у Беларусі ў першай палове ХІХ ст. першае месца сярод шляхоў зносін займалі водныя шляхі?

     

    19. Параўнайце становішча дзяржаўных і памешчыцкіх сялян у Беларусі ў першай палове ХІХ ст.?

     

    20. Раскрыйце значэнне Я.Баршчэўскага і В.Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай культуры.

      

    ІІ варыянт 

    1. У склад якіх генерал-губернатарстваў уваходзілі беларускія землі ў пачатку ХІХ ст:  

    а) Літоўскага; б) Беларускага; в) Смаленскага; г) Курляндскага; д) Чарнігаўскага?

    2. З якой мэтай у чэрвені 1812 г. у Вільні Напалеонам быў створаны Часовы ўрад ВКЛ:  

    а) з мэтай аднаўлення незалежнага ВКЛ; б) з мэтай прыцягнуць на свой бок насельніцтва былога Вялікага Княства Літоўскага; в) з мэтай вызвалення жыхароў ВКЛ ад прыгоннага права.

    3. У якой з ніжэйпералічаных бітваў на тэрыторыі Беларусі руская армія нанесла паражэнне адступаючым французскім войскам:  а) пад Мірам; б) пад Клясціцамі; в) каля вёскі Салтанаўка; г) пад Віцебскам; д) каля вёскі Студзёнка?

    4. Хто з ніжэйпералічаных гістарычных асоб не ўваходзіў у склад тайных таварыстваў Віленскага ўніверсітэта ў першай трэці ХІХ ст:  а) А.Міцкевіч; б) М.Мураўёў; в) Т.Зан; г) Я.Чачот?

    5. Хто быў кіраўніком дэмакратычнай плыні ў шляхецкім паўстанні  1830 – 1831 гг.:  

    а) А.Чартарыйскі; б) І.Лялевель; в) І.Паскевіч?

    6. У.Сыракомля – гэта:  а) вядомы беларускі кампазітар; б) польска-беларускі паэт; в) знакаміты польскі мастак.

    7. Рашэнне аб ліквідацыі ўніяцкай царквы было прынята на:

    а) Полацкім царкоўным саборы; б) Берасцейскім царкоўным саборы; в) Мінскім царкоўным саборы.

    8. Што аб’ядноўвае наступных гістарычных асоб – В.Пуслоўскі, А.Скірмунт, К.Бжастоўскі, І.Паскевіч: 

    а) актыўныя дзеячы беларускага мастацтва; б) удзельнікі тайных таварыстваў; в) буйныя землеўладальнікі і  прадпрымальнікі на беларускіх землях.

    9. Устанавіце правільную адпаведнасць:   а) Т.Нарбут; б) Э.Плятэр; в) Ф.Савіч; г) С.Зорыч – 1) граф, буйны расійскі землеўладальнік на тэрыторыі Магілёўшчыны, стваральнік знакамітага прыгоннага тэатра ў Шклове; 2) інжынер, гісторык, археолаг, адзін з аўтараў праекта Бабруйскай крэпасці; 3) ураджэнка Віцебшчыны, удзельніца паўстання 1830-1831 гг.; 4) студэнт Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі, стваральнік і кіраўнік “Дэмакратычнага таварыства”.

    10. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці: а) распрацоўка “бабруйскага плана”; б) паўстанне дзекабрыстаў у Пецярбургу; в) поўная адмена дзеяння ІІІ Статута ВКЛ на беларускіх землях; г) ліквідацыя ўніяцкай царквы.

     

    11. Жыхары вёскі ... Полацкага павета Віцебскай губерні стварылі партызанскі атрад і аказалі ўзброенае супраціўленне французскім войскам.

     

    12. Важную ролю ў гандлі да сярэдзіны ХІХ ст. працягвалі адыгрываць ... У Гродзенскай губерні іх дзейнічала 43, а самым значным з іх быў Зэльвенскі.

     

    13. У 1840 – 1857 гг. у дзяржаўнай вёсцы па ініцыятыве міністра дзяржаўных маёмасцей Расійскай імперыі графа П.Кісялёва праводзілася...

     

    14. Дакументы, якія ўтрымлівалі апісанне феадальных уладанняў, памераў сялянскіх павіннасцей на беларускіх землях у XVI – першай палове ХІХ ст., называюцца...

     

    15. Частка тэрыторыі Расійскай імперыі, у якую ўваходзілі і беларускія землі, у 1794 – 1917 гг., на якой дазвалялася жыць асобам яўрэйскай нацыянальнасці называецца...

     

    16. Дайце азначэнне паняццю “беларусазнаўства”.

     

    17. Пералічыце, у якіх установах адукацыі на землях былога ВКЛ у першай палове ХІХ ст. можна было атрымаць вышэйшую адукацыю?

     

    18. Растлумачце, чаму, на ваш погляд, большасць прамысловых прадпрыемстваў у Беларусі ў першай палове ХІХ ст. размяшчаліся ў сельскай мясцовасці, а не ў гарадах?

     

    19. Параўнайце вынікі правядзення рэформ у дзяржаўнай і памешчыцкай вёсках у Беларусі ў 1840 – 1850-х гг.

     

    20. Раскрыйце ролю братоў Канстанціна і Яўстафія Тышкевічаў у развіцці беларускай культуры.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)