Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 8 клас : Царква, рэлігія і культура Беларусі ў XVI - першай палове XVII ст.

    Царква, рэлігія і культура Беларусі ў XVI - першай палове XVII ст.

    Праверачная работа па тэме

    “Царква, рэлігія і культура на Беларусі

    ў XVIпершай палове XVII ст.”

    І варыянт 

    І узровень

    1. Хто з’яўляецца ўсходнеславянскім першадрукаром:

    а) Ф.Скарына; б) П.Мсціславец; в) І.Фёдараў?

     

    2. Рэфармацыя прынесла на Беларусь новыя рэлігійныя плыні, аб’яднаныя адзінай назвай:

    а) кальвінізм; б) лютэранства; в) пратэстантызм.

     

    ІІ узровень

    3. Калі нарадзіўся Францыск Скарына:

    а) каля 1485 – 1490 гг.; б) каля 1495 – 1500 гг.; в) у 1501 г.?

     

    4. Як называліся навучальныя ўстановы, якія засноўваліся членамі каталіцкага ордэна “Таварыства Ісуса” ?

    ІІІ узровень

    5. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Мікалай Радзівіл Чорны; б) С.Будны; в) В.Цяпінскі; г) П.Скарга?

     

    6. Устанавіце адпаведнасць паміж аўтарамі і іх творамі:

    а) М.Сматрыцкі                      1) “Песня пра зубра”;

    б) М.Гусоўскі                         2) “Хроніка польская, літоўская, жамойцкая і ўсяе Русі”;

    в) М.Стрыйкоўскі                  3) “Евангелле”;

    г) В.Цяпінскі                          4) “Трэнас”.

     

    IVузровень

    7. Устанавіце адпаведнасць паміж датамі і гістарычнымі падзеямі:

    а)  1525 г.             1) Берасцейскі царкоўны сабор, зацвярджэнне царкоўнай ўніі ў РП;

    б)  1562 г.             2) выданне Ф.Скарынам у Вільні кнігі “Апостал”;

    в)  1596 г.             3) выступленне гараджан у Віцебску, забойства уніяцкага

    г)  1623 г.                 архіепіскапа І.Кунцэвіча;

                                  4) выданне С.Будным у Нясвіжы першай беларускай кнігі 

                                    “Катэхізіс”.

     

    8. Дайце азначэнне паняццю “талерантнасць”. Прывядзіце прыклады талерантнасці ў Беларусі ў XVI – XVIІ стст.

     

    V узровень

    9. Што, на ваш погляд, меў на ўвазе беларускі паэт М.Багдановіч, які характарызаваў развіццё культуры на беларускіх землях у XVI – першай палове XVII ст. такім чынам: “Закрынічыла тут жыццё”?

     

    Праверачная работа па тэме

    “Царква, рэлігія і культура на Беларусі

    ў XVIпершай палове XVII ст.”

    ІІ варыянт 

    І узровень

    1. Хто першым на тэрыторыі Беларусі надрукаваў кнігу кірылічным шрыфтам на беларускай мове:

    а) С.Будны; б) В.Цяпінскі; в) Ф.Скарына?

     

    2. Берасцейская царкоўная ўнія аб’яднала ў межах Рэчы Паспалітай дзве царквы:

    а) праваслаўную і кальвінісцкую; б) праваслаўную і каталіцкую; в) каталіцкую і кальвінісцкую.

     

    ІІ узровень

    3. Калі памёр Францыск Скарына:

    а) каля 1541 г.? б) каля 1551 г.; в) у 1555 г.?

     

    4. Як называлі прадстаўнікоў каталіцкага ордэна “Таварыства Ісуса”, створанага для барацьбы з рэфармацыйным рухам?

     

    ІІІ узровень

    5. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) І.Пацей; б) К.Тарлецкі; в) М.Сматрыцкі; г) І.Кунцэвіч?

     

    6. Устанавіце адпаведнасць паміж аўтарамі і іх творамі:

    а) Ф.Скарына                       1) “Буквар”;

    б) Я.Вісліцкі                        2) “Малая падарожная кніжка”;

    в) М.Сматрыцкі                   3) “Пруская вайна”;

    г) С.Собаль                           4) “Граматыка...”

     

    IV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць паміж датамі і гістарычнымі падзеямі:

    а) 1517 г.                       1) стварэнне Віленскай езуіцкай акадэміі;

    б) 1523 г.                       2) пачатак выдавецкай дзейнасці Ф.Скарыны ў Празе;

    в) 1550 – 1570-я гг.      3) выданне ў Кракаве паэмы “Песня пра зубра”;

    г) 1579 г.                       4) дзейнасць першай у Беларусі Берасцейскай друкарні.

     

    8. Дайце азначэне паняццю “брацтва”. Раскажыце аб іх дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.

    V узровень

    9.  Растлумачце,  у  чым  сэнс  радкоў  паэта  Яна  Казіміра  Пашкевіча,  напісаных  у

    1621 г.:                             “Польска квітнет лаціною,

                                               Літва квітнет русчызною;

                                               Без той в Полще не пребудзеш,

                                               Без сей в Літве блазном будзеш”.

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)