Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 8 клас : Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі

    Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі

    Праверачная работа па тэме:

    “Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі”

    І варыянт 

    1. У якім годзе адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай:

    а) 1793 г.; б) 1794 г.; в) 1795 г.?

     

    2. Хто стаяў на чале паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі  на тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага:

    а) М.К.Агінскі; б) Я.Ясінскі; в) С.Грабоўскі?

     

    3.Якія з ніжэйпералічаных дзяржаў падзялілі Рэч Паспалітую:

    а) Аўстрыя; б) Англія; в) Расія; г) Францыя; д) Прусія; е) Швецыя?

     

    4. У 1700 – 1721 гг. тэрыторыя Беларусі была арэнай ваенных дзеянняў:

    а) Паўночнай вайны; б) Паўднёвай вайны; в) Дваццаціаднагадовай вайны?

     

    5. Часовае аб’яднанне шляхты з мэтай падтрымкі ўзброенай сілай пэўных палітычных патрабаванняў называецца:

    а) федэрацыя; б) канфедэрацыя; в) збор.

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Станіслаў Ляшчынскі                1) кароль Рэчы Паспалітай у 1733 – 1763 гг.;

    б) У.Сіцынскі                                  2) кароль РП у 1704 – 1709 і 1733 гг.;

    в) А.В.Сувораў                                3) шляхціч, які першы прымяніў права “ліберум вета”;

    г) Аўгуст ІІІ Прыгожы                   4) рускі военачальнік, падаўляў паўстанне Т.Касцюшкі.

     

    7. Самая буйная бітва ў паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі адбылася:

    а) каля вёскі Крупчыцы пад Кобрынам; б) пад Лоевам; в) каля вёскі Лясная пад Прапойскам.

     

    8. Размясціце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) другі падзел Рэчы Паспалітай; б) захоп і рабаванне Магілёва шведамі; в) паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі; г) прыняцце Канстытуцыі Рэчы Паспалітай.

     

    9. Дайце кароткія тлумачэнні паняццям:

    а) “ліберум вета” – гэта...

    б) бязладдзе – гэта...

    в) сялян-удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, якія былі узброены косамі, называлі...

    г) саслоўна-прадстаўнічы орган у Рэчы Паспалітай называўся...

     

    10. Устанавіце адпаведнасць паміж прычынамі і мэтамі паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі: а) прычыны – ; б) мэты – ;

    1) аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г.; 2) падзелы Рэчы Паспалітай; 3) засілле і дыктат расійскай улады ў Рэчы Паспалітай; 4) вяртанне Канстытуцыі Рэчы Паспалітай; 5) слабасць і няздольнасць улад Рэчы Паспалітай; 6) поўны суверэнітэт Рэчы Паспалітай.

    Праверачная работа па тэме:

    “Далучэнне зямель Беларусі да Расійскай імперыі”

    ІІ варыянт 

    1. У якім годзе адбыўся першы падзел Рэчы Паспалітай:

    а) 1772 г.; б) 1773 г.; в) 1775 г.?

     

    2. Хто з удзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі быў вядомым кампазітарам, аўтарам паланеза “Развітанне з Радзімай”:

    а) М.К.Агінскі; б) Я.Ясінскі; в) С.Грабоўскі?

     

    3. Якія дзяржавы падзялілі Рэч Паспалітую:

    а) Англія, Францыя, Расія; б) Аўстрыя, Прусія, Расія; в) Швецыя, Прусія, Расія?

     

    4. У верасні 1708 г. у бітве пад вёскай Лясная каля Прапойска:

    а) шведскае войска Карла XII разбіла рускае войска Пятра І; б) войска Рэчы Паспалітай разбіла шведскае войска; в) рускае войска Пятра І разграміла шведскі корпус генерала Левенгаўпта.

     

    5. Асноўны закон дзяржавы, які вызначае яе пабудову, прынцыпы арганізацыі і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады і кіравання, асноўныя правы і абавязкі грамадзян называецца:

    а) Канстытуцыя; б) Статут; в) Кодэкс?

     

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Аўгуст ІІ Моцны                               1) рускі князь, паплечнік Пятра І;

    б) С.Грабоўскі                                         2) апошні кароль Рэчы Паспалітай;

    в) А.Меншыкаў                                       3) адзін з кіраўнікоў паўстання Т.Касцюшкі;

    г) Станіслаў Аўгуст Панятоўскі            4) кароль Рэчы Паспалітай у 1697 – 1733 гг.

     

    7. Вырашальная бітва ў паўстанні пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі адбылася:

    а) пад Вільняй; б) пад Гародняй; в) пад Мацяёвіцамі каля Варшавы.

     

    8. Растаўце ў храналагічнай паслядоўнасці:

    а) трэці падзел Рэчы Паспалітай; б) першае выкарыстанне права “ліберум вета”;              в) заканчэнне Паўночнай вайны; г) паўстанне пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі.

     

    9. Дайце кароткія тлумачэнні паняццям:

    а) універсал – гэта...

    б) “залатыя шляхецкія вольнасці” – гэта...

    в) некатолікаў, прадстаўнікоў іншых канфесій у Рэчы Паспалітай называлі...

    г) найбуйнейшых, знатных  землеўладальнікаў у Вялікім княстве Літоўскім называлі...

     

    10. Устанавіце адпаведнасць паміж прычынамі і вынікамі падзелаў Рэчы Паспалітай:

    а) прычыны – ; б) вынікі – ;

    1) далучэнне польскіх зямель да яе суседзяў; 2) спыненне існавання Рэчы Паспалітай;    3) слабасць каралеўскай улады у Рэчы Паспалітай; 4) агульны крызіс Рэчы Паспалітай;   5) тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў склад Расіі; 6) нежаданне суседзяў Рэчы Паспалітай бачыць яе моцнай дзяржавай.

     

     

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)