Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 8 клас : Войны сярэдзіны XVII ст. у РП

    Войны сярэдзіны XVII ст. у РП

    Праверачная работа па тэме:

    “Войны сярэдзіны XVII ст. у Рэчы Паспалітай”

    І варыянт

     

    1. Хто ўдзельнічаў у вайне Расіі і Рэчы Паспалітай:

    а) Рэч Паспалітая і казакі супраць Расіі; б) Расія і і казакі супраць Рэчы Паспалітай; в) казакі супраць Расіі і Рэчы Паспалітай?

     

    2. Вызначце храналагічныя межы антыфеадальнай вайны ў Рэчы Паспалітай:

    а) 1648 – 1651 гг.; б) 1654 – 1667 гг.; в) 1700 – 1721 гг.

     

    3. Хто быў царом Расіі ў час войн сярэдзіны XVIIст.:

    а) Іван IV Грозны; б) Міхаіл Фёдаравіч; в) Аляксей Міхайлавіч?

     

    4. Войскамі Рэчы Паспалітай ў час войн сярэдзіны XVIIст. камандаваў:

    а) Януш Радзівіл; б) Канстанцін Астрожскі; в) Мікалай Радзівіл Чорны.

     

    5. Як называлі беларускіх сялян, якія ваявалі супраць рускіх войскаў:

    а) партызаны; б) шышы; в) разбойнікі?

     

    6. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) І.Галота; б) С.Пабадайла; в) М.Чацвярцінскі; г) М.Крычэўскі; д) А.Нябаба?

     

    7. Пад якім беларускім горадам адбылася бітва 31 ліпеня 1649 г.:

    а) пад Менскам; б) пад Лоевам; в) пад Бабруйскам?

     

    8. Які беларускі горад у 1648 г. спачатку быў захоплены казакамі А.Нябабы, а потым вынішчаны шляхецкім войскам Вялікага княства Літоўскага:

    а) Пінск; б) Менск; в) Бабруйск?

     

    9. Які беларускі горад так і не быў захоплены пад час вайны Расіі і Рэчы Паспалітай:

    а) Гомель; б) Віцебск; в) Слуцк?

     

    10. Устанавіце адпаведнасць паміж прычынамі і вынікамі казацка-сялянскай вайны ў Рэчы Паспалітай:

    а) прычыны– ; б) вынікі – .

    1) знішчэнне гарадоў і вёсак; 2) узмацненне эксплуатацыі сялян; 3) “паказачванне” сялян; 4) падаўленне казацка-сялянскіх выступленняў на тэрыторыі Беларусі;          5) рэлігійны прыгнёт беларускага праваслаўнага насельніцтва з боку каталіцкай і ўніяцкай цэркваў; 6) памяншэнне пасяўных плошчаў, ураджайнасці сельскай гаспадаркі.

       

             Праверачная работа па тэме:

    “Войны сярэдзіны XVII ст. у Рэчы Паспалітай”

    ІІ варыянт

     

    1. Хто ўдзельнічаў у казацка-сялянскай вайне ў Рэчы Паспалітай:

    а) казакі супраць сялян; б) сяляне супраць казакоў і войскаў Рэчы Паспалітай;          в) казакі і сяляне супраць войскаў Рэчы Паспалітай?

     

    2. Вызначце храналагічныя межы вайны Расіі і Рэчы Паспалітай:

    а) 1648 – 1651 гг.; б) 1654 – 1667 гг.; в) 1700 – 1721 гг.

     

    3. Хто быў каралём Рэчы Паспалітай ў час войн сярэдзіны XVIIст.:

    а) Стэфан Баторый; б) Жыгімонт ІІІ Ваза; в) Ян ІІ Казімір?

     

    4. Расійскімі войскамі ў час руска-польскай вайны камандавалі:

    а) Б.Хмяльніцкі і І.Залатарэнка; б) А.Трубяцкі і В.Шарамецеў; в) М.Крычэўскі і С.Пабадайла.

     

    5. Як называліся казацкія атрады ў час казацка-сялянскай вайны:

    а) загоны; б) палкі; в) брыгады?

     

    6. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:

    а) Крывашапка; б) Галавацкі; в) Гаркуша; г) К.Дзелячынскі; д) А.Нябаба?

     

    7. Дзе адбылася буйнейшая ў Беларусі бітва падчас казацка-сялянскай вайны:

    а) пад Менскам; б) пад Лоевам; в) пад Бабруйскам?

     

    8. З жыхарамі якога беларускага горада ў 1649 г. бязлітасна абыйшоўся гетман ВКЛ:

    а) Пінска; б) Менска; в) Бабруйска?

     

    9. Які беларускі горад так і не быў захоплены пад час вайны Расіі і Рэчы Паспалітай:

    а) Стары Быхаў; б) Мсціслаў; в) Магілёў?

     

    10. Устанавіце адпаведнасць паміж прычынамі і вынікамі руска-польскай вайны:

    а) прычыны – ; б) вынікі – .

    1) скарачэнне беларускага насельніцтва з 2,9 млн чалавек да 1,4 млн; 2) зварот казацкай старшыны да рускага цара з просьбай узяць украінскія землі Рэчы Паспалітай пад сваю абарону; 3) імкненне рускага цара абараніць праваслаўнае насельніцтва Рэчы Паспалітай ад рэлігійнага прыгнёта; 4) падзел Украіны па Дняпры: левабярэжжа – да Расіі; правабярэжжа – замацоўвалася за Рэччу Паспалітай; 5) імкненне ўлад Рэчы Паспалітай недапусціць страты часткі сваёй тэрыторыі; 6) прымусовае перасялянне беларускіх сялян і рамеснікаў у Расію;         7) заключэнне Андросаўскага перамір’я; 8) заняпад сельскай гаспадаркі і рамяства на беларускіх землях.

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)