Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 8 клас : Беларусь у сярэдзіне XVI - першай палове XVII ст.

    Беларусь у сярэдзіне XVI - першай палове XVII ст.

    Праверачная работа

    І варыянт 

    1. Якая падзея адбылася 1 ліпеня 1569 г.: 

    а) заключэнне Крэўскай уніі; б) заключэнне Люблінскай уніі; в) заключэнне Брэсцкай уніі?

     

    2. Трансільванскі князь, таленавіты военачальнік і палітычны дзеяч, кароль Рэчы Паспалітай у 1576 – 1586 гг., зрабіў сваёў рэзідэнцыяй горад Гродна – гэта:   

    а) Жыгімонт ІІ Аўгуст;  б) Стафан Баторый; в) Жыгімонт ІІІ Ваза.

     

    3. У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі адбылося:

    а) аб’яднанне пратэстанцкай і праваслаўнай цэркваў у Рэчы Паспалітай; б) усеагульнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў; в) утварэнне ўніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы ў РП.

     

    4. Фальварак – гэта:

    а) феадальная гаспадарка, заснаваная на працы прыгонных сялян і продажу вырабленай прадукцыі; б) адна з сялянскіх павіннасцей; в) буйная сялянская гаспадарка, прадукцыя якой накіравана на продаж.

     

    5. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні:  

    а) Пётр Скарга; б) Мялецій Сматрыцкі; в) Іпацій Пацей; г) Кірыла Цярлецкі?

     

    6. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) Сымон Будны                 1) друкар, дзейнічаў у Маскве, Вільні;

    б) Пётр Мсціславец            2) аўтар паэмы “Дзесяцігадовая аповесць пра ваенныя справы пана

    в) М.Стрыйкоўскі                  Крыштофа Радзівіла”;

    г) Андрэй Рымша               3) друкар і асветнік, выдавец першай кнігі на беларускай мове –

                                                     “Катэхізіс”;

                                                 4) гісторык, аўтар “Хронікі польскай, літоўскай, жамойцкай і ўсяе Русі”.

     

    7. Утварыце   лагічныя   пары:   

    а) Трыбунал ВКЛ, б) паланізацыя, в) барока, г) партач, д) валока, е) калегіум – 1) апалячванне,           2) 21,36 га, 3) вышэйшы суд, 4) езуіцкая навучальная ўстанова, 5) Нясвіжскі касцёл Божага цела,  6) пазацэхавы рамеснік.

     

    8. Працягніце сказы:

    а) па форме дзяржаўнага ўладкавання РП уяўляла сабой...

    б) кожны пасол (дэпутат) сойма валодаў правам свабоды забароны, або правам ...

    в) самым распаўсюджаным кірункам пратэстантызму ў ВКЛ з’яўляўся...

    г) канцлер ВКЛ у 1579 – 1587 гг., кіраўнік камісіі па распрацоўцы ІІІ Статута – гэта...

     

    9. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:

    а) прыняцце акта аб свабодзе веравызнання ў РП; б) разгортванне рэфармацыйных ідэй у ВКЛ;    в) пачатак Рэфармацыі ў Еўропе; г) запрашэнне езуіцкага ордэна ў ВКЛ.

     

    10. Працягніце лагічны рад і растлумачце яго сэнс: 1558 г., 1563 г., 1579 г., ...

     

    Праверачная работа

    ІІ варыянт 

    1. Калі была створана Рэч Паспалітая:  

    а) 10 студзеня 1569 г.; б) 1 ліпеня 1569 г.; в) 9 кастрычніка 1596 г.?

     

    2. Выдатны грамадска-палітычны і ваенны дзеяч ВКЛ, займаў пасады падканцлера, віленскага ваяводы, вялікага гетмана, у 1589 – 1623 гг. канцлер ВКЛ – гэта:  

    а) Леў Сапега; б) Мікалай Радзівіл Чорны; в) Канстанцін Астрожскі.

     

    3. У выніку Брэсцкай царкоўнай уніі адбылося:  

    а) пераход  праваслаўнай царквы РП пад уладу папы рымскага; б) злучэнне пратэстанцкай і каталіцкай цэркваў; в) аб’яднанне праваслаўнай і каталіцкай цэркваў РП пад уладай кіеўскага мітрапаліта.

     

    4. Валочная памера – гэта: 

    а) мера плошчы ў ВКЛ; б) аграрная рэформа ў ВКЛ у XVI– першай палове XVII ст.; в) зямельны надзел.

     

    5. Хто лішні ў дадзеным пералічэнні: 

    а) Мікалай Радзівіл Чорны;  б) Валяр’ян Пратасевіч; в) Сымон Будны; г) Якуб з Калінаўкі?

     

    6. Устанавіце правільную адпаведнасць:

    а) Васіль Цяпінскі                 1) італьянскі архітэктар, пачынальнік барока ў ВКЛ;

    б) Мялецій Сматрыцкі          2) друкар, асветнік, пераклаў і выдаў  “Евангелле”;

    в) Спірыдон Собаль              3) царкоўны і грамадскі дзеяч, аўтар “Граматыкі славенскія...”;

    г) Я.М.Бернардоні                 4) ураджэнец Магілёва, кнігадрукар, аўтар першага “Буквара”.

     

    7. Утварыце   лагічныя   пары:  

    а) паспалітае рушэнне, б) канфедэрацыя, в) “ліберум вета”, г) брацтва, д) госць, е) езуіты –            1) свабода забароны, 2) контррэфармацыя, 3) шляхецкае апалчэнне, 4) аб’яднанне шляхты з мэтай абароны сваіх правоў, 5) аб’яднанне праваслаўных у РП з мэтай абароны сваіх правоў, 6) купец.

     

    8. Працягніце сказы:

    а) саслоўна-прадстаўнічы орган у ВКЛ і РП у XVI– XVIII стст. – гэта...

    б) асобныя часткі горада, якія належалі феадалам, называліся...

    в) у 1560-я гг. з кальвінізму вылучыўся асобны кірунак Рэфармацыі – ...

    г) вялікі гетман ВКЛ у 1605 – 1621 гг., пераможца шведаў у бітве пад Кірхгольмам у 1605 г. – гэта...

     

    9. Растаўце ў правільнай паслядоўнасці:  

    а) захоп Полацка маскоўскімі войскамі; б) заключэнне Ям-Запольскага перамір’я; в) абранне каралём РП Стафана Баторыя; г) заключэнне Люблінскай уніі.

     

    10. Працягніце лагічны рад і растлумачце яго сэнс:  1447 г., 1529 г., 1557 г., 1566 г., ...

     

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)