Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 6 клас : Беларускія землі ў старажытныя часы

    Беларускія землі ў старажытныя часы

    І варыянт

     

    1. На якія тры перыяды дзеліцца гісторыя Беларусі старажытных часоў:  а) каменны век, бронзавы век, залаты век; б) каменны век, жалезны век, драўляны век; в) каменны век, бронзавы век, жалезны век?

     

    2. Да якога часу адносяцца самыя старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі:          а) 100 – 35 тыс. гадоў таму назад; б) 24 – 21 тыс. гадоў таму назад; в) 5 – 3 тыс. гадоў таму назад?

     

    3. Адзначце, якога віда земляробства не існавала:

    а) матычнага; б) падсечна-агнявога; в) ворнага; г) бортнага?

     

    4. Выберыце заняткі першабытных людзей, якія характэрны для прысвойвальнай     гаспадаркі:               а) паляванне; б) жывёлагадоўля; в) збіральніцтва; г) земляробства; д) рыбалоўства; е) выраб глінянага посуду.

     

    5. Дайце азначэнне паняццю:  вытворчая гаспадарка.

     

    6. Працягніце сказ:  старажытнае народнае паданне аб легендарных героях, багах, аб паходжанні розных з’яў прыроды, называецца…

     

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 8 тыс. гадоў да н.э.                     1) пачатак жалезнага веку ў Беларусі;

    б) 2,5 тыс. гадоў да н.э.                  2) адступленне апошняга ледавіка;

    в) 2 тыс. гадоў да н.э.                     3) пранікненне індаеўрапейцаў на 

    г) VII ст. да н.э.                                    тэрыторыю Беларусі;

                                                             4) здабыча крэмню шахтавым спосабам.

     

    8. Складзіце з ніжэйпералічаных паняццяў лагічныя пары:

    а) знікненне неандэртальцаў             1) медзь

    б) волава                                              2) летапіс

    в) балотная руда                                 3) з’яўленне краманьёнцаў

    г) гістарычная крыніца                      4) здабыча жалеза.

     

    9. Растлумачце сэнс паняццяў і сувязь паміж імі: бацькоўскі род, расслаенне грамадства, гарадзішчы.

    ІІ варыянт

     

    1. На якія тры перыяды дзеліцца гісторыя Беларусі старажытных часоў:  а) драўляны век; б) каменны век; в) бронзавы век; г) жалезны век;  д) залаты век?

     

    2. Дзе былі знойдзены самыя старажытныя стаянкі першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі:     а) каля в. Юравічы і Бердыж; б) каля в. Шчаткава і Панюшкавічы;  в) каля в. Абідавічы і Свяцілавічы?

     

    3. Адзначце, якая прылада працы не выкарыстоўвалася старажытнымі земляробамі:    а) матыка; б) сеялка; в) барана-сукаватка; г) рала?

     

    4. Выберыце заняткі першабытных людзей, якія характэрны для вытворчай гаспадаркі: а) збіральніцтва; б) паляванне; в) жывёлагадоўля; г) земляробства; д) выраб глінянага посуду; е) рыбалоўства.

     

    5. Дайце азначэнне паняццю: прысвойвальная гаспадарка.

     

    6. Працягніце сказ: від мастацтва, звязаны са стварэннем аб’ёмнага вобраза, стварэнне статуэтак людзей і жывёл, называецца…

     

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 4 тыс. гадоў да н.э.                   1) рассяленне індаеўрапейцаў у Еўропе;

    б) 3 – 1,5 тыс. гадоў да н.э.          2) заканчэнне жалезнага веку ў Беларусі;

    в) пачатак 2-га тыс. да н.э.           3) з’яўленне глінянага посуду;

    г) канец V ст. н.э.                          4) пачатак бронзавага веку ў Беларусі.

     

    8. Складзіце з ніжэйпералічаных паняццяў лагічныя пары:

    а) крэмень                                            1) крыца

    б) пацяпленне                                      2) узнікненне маёмаснай няроўнасці;

    в) распад родавай абшчыны               3) вынаходства лука і стрэл;

    г) печ-домніца                                     4) востраканечнікі, скрабкі.

     

    9. Растлумачце сэнс паняццяў і сувязь паміж імі: родавая абшчына, племя, старэйшыны.

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)