Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 6 клас : Беларускія землі ў VI - пачатку XIII ст.

    Беларускія землі ў VI - пачатку XIII ст.

    Праверачная работа па тэме:

    “Беларускія землі ў Vпершай палове ХІІІ ст.”

    І варыянт

     

    І узровень

    1. Хто быў першым гістарычна вядомым князем Полацкай зямлі:

    а) Рагвалод; б) Усяслаў Чарадзей; в) Брачыслаў?

     

    2. Якія з плямёнаў усходніх славян да ІХ ст. засялілі тэрыторыю Беларусі:

    а) крывічы, дрыгавічы, паляне; б) крывічы, драўляне, радзімічы; в) крывічы, дрыгавічы, радзімічы?

     

    ІІ узровень

    3. Дзядзінец – гэта:

    а) умацаваная частка горада; б) неўмацаваная частка горада; в) гарадскія могілкі.

     

    4. Знайдзіце і адзначце памылку:

    а) Полацк і Віцебск – гарады крывічоў; б) Навагрудак і Гродна – гарады радзімічаў; в) Берасце і Пінск – гарады дрыгавічоў.

     

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Глеб                              1) кіеўскі і тураўскі князь у 1015 – 1019 гг.;

    б) Кірыла Тураўскі          2) князь г.Кукенойса, змагаўся супраць крыжаносцаў;

    в) Вячка                            3) полацкі князь, сын Рагнеды і Уладзіміра;

    г) Іаан                               4) князь Менскі, сын Усяслава Чарадзея;

    д) Ізяслаў                         5) тураўскі епіскап, асветнік, пісьменнік;

    е) Святаполк                    6) полацкі дойлід.

     

    6. Дайце азначэнне паняццям “палюддзе” і “даніна”. Якая сувязь паміж імі?

     

    IV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 980 г.                             1) заснаванне Полацкай епархіі;

    б) 992 г.                             2) бітва на рацэ Нямізе, першае ўпамінанне аб Менску;

    в) 1067 г.                           3) смерць князя Усяслава, пачатак раздробленасці на

    г) 1101 г.                                беларускіх землях;

                                               4) першае ўпамінанне аб Тураве.

     

    8. Вызначце прычыны прыняцця хрысціянства на Русі, у тым ліку і на беларускіх землях.

     

    V узровень

    9. Растлумачце, што такое “шлях з варагаў у грэкі”? Па якіх рэках ён праходзіў?

     

                     

     

    Праверачная работа па тэме:

    “Беларускія землі ў Vпершай палове ХІІІ ст.”

    ІІ варыянт

     

    І узровень

    1. Хто быў самым вядомым і славутым князем Полацкага княства:

    а) Рагвалод; б) Усяслаў Чарадзей; в) Брачыслаў?

     

    2. Якія з індаеўрапейскіх плямёнаў жылі на тэрыторыі Беларусі ў VI– IX стст.:

    а) славяне і балты; б) славяне і германцы; в) балты і германцы?

     

    ІІ узровень

    3. Пасад – гэта:

    а) умацаваная частка горада; б) неўмацаваная частка горада; в) гарадскія могілкі.

     

    4. Знайдзіце і адзначце памылку:

    а) крывічы жылі ў басейне р. Заходняя Дзвіна; б) радзімічы жылі ў басейне р. Сож; в) дрыгавічы жылі ў басейне р. Нёман.

     

    ІІІ узровень

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Рагнеда                             1) полацкая манахіня, асветніца;

    б) Юрый Яраславіч               2) майстар-ювелір, аўтар крыжа Еўфрасінні Полацкай;

    в) Еўфрасіння Полацкая       3) полацкая княгіня, дачка князя Рагвалода;

    г) Якаў Палачанін                 4) тураўскі князь у сярэдзіне ХІІ ст.;

    д) Лазар Богша                      5) князь, малодшы сын Усяслава Чарадзея;

    е) Святаслаў                           6) полацкі воін, вызначыўся ў бітве на рацэ Няве.

     

    6. Дайце азначэнне паняццям “веча” і “апалчэнне”. Якая сувязь паміж імі?

     

    IV узровень

    7. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 862 г.                     1) прыняцце хрысціянства на Русі;

    б) 988 г.                     2) першае ўпамінанне аб Полацку ў летапісах;

    в) 1005 г.                   3) пачатак барацьбы з крыжаносцамі;

    г) 1203 г.                   4) утварэнне Тураўскай епархіі.

     

    8. Вызначце, што прынесла хрысціянства на землі Беларусі?

     

    V узровень

    9. Растлумачце, што ўяўляў сабой знешні гандаль на беларускіх землях у Х –       ХІІІ стст. Як ён ажыццяўляўся?

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)