Меню раздела

    Главная : Обучающимся : Дистанционное обучение : Гісторыя Беларусі : 7 клас

    7 клас

    І варыянт 

    1. Які перыяд гісторыі Беларусі вы вывучаеце ў 7 класе:

    а) ад першабытных часоў да сярэдзіны ХІІІ ст.; б) ХІV – ХV стст.;          в) другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ ст.?

    2. Хто лічыцца першым князем-заснавальнікам Вялікага княства Літоўскага:   а) Міндоўг; б) Войшалк; в) Віцень?

    3. Аднымі з мацнейшых гарадоў у  Верхнім Панямонні ў ХІІ – ХІІІ стст. былі: а) Полацк, Тураў,  Менск; б) Навагрудак, Ваўкавыск, Гродна;                  в) Навагрудак, Бярэсце, Пінск.

    4. Працягніце сказ:  Крэўская ўнія была заключана паміж…

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Альгерд                        1) аб’яднаў ВКЛ і Польшчу пад сваёй уладай;                  

    б) Ягайла                          2) вялікі князь, перанёс сталіцу ВКЛ у Вільню;

    в) Давыд Гарадзенскі      3) вялікі князь, вёў паспяховую барацьбу з

    г) Гедзімін                            мангола-татарамі і Маскоўскай дзяржавай;

                                               4) стараста Гародні, вёў упартую барацьбу з

                                                   крыжакамі.

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1307 г.                            1) хрышчэнне Літвы  па каталіцкаму абраду;

    б) 1362 г.                            2) уключэнне Полацкай зямлі ў склад ВКЛ;

    в) 1387 г.                            3) Востраўскае пагадненне;

    г) 1392 г.                            4) бітва на рацэ Сінія Воды.

    7. Выберыце правільныя варыянты: а) ВКЛ – гэта толькі літоўская (балцкая) дзяржава; б) ВКЛ – гэта балцка-славянская дзяржава; в) ядром, цэнтрам ВКЛ былі сучасныя беларускія землі; г) галоўнай прычынай утварэння ВКЛ была знешняя пагроза беларускім і літоўскім землям;    д) ВКЛ утварылася ў выніку заваявання беларускіх земляў літоўцамі.

    8. Працягніце сказы:

    а) невялікае паселішча, жыхары якога займаліся пераважна сельскай гаспадаркай; асноўны тып паселішча ў ВКЛ, называецца…

    б) дарадчы орган пры вялікім князе ў ВКЛ называўся…

    в) унія – гэта…

    г) хрысціянская царкоўна-адміністрацыйная адзінка ў межах пэўнай вобласці, якая складалася з некалькіх прыходаў, называецца…

    9. ВКЛ была шматканфесійнай дзяржавай. Растлумачце, што гэта значыць?

    10. Запоўніце прапушчаныя месцы: У канцы XIV ст. тэрыторыя ВКЛ падзялялася на дзве часткі – … і … . Тэрыторыя сучаснай Літвы і беларускія землі Панямоння называліся …, беларускія, украінскія і рускія землі называліся… .

    ІІ варыянт 

    1. У склад якой дзяржавы ўваходзілі беларускія землі ў час позняга сярэдневякоўя і ў пачатку новага часу:  а) Полацкага княства;                 б) Вялікага княства Літоўскага; в) Польскага каралеўства?

    2. Хто з вялікіх князёў літоўскіх заключыў Крэўскую унію:

    а) Альгерд; б) Ягайла; в) Вітаўт?

    3. Першай і другой сталіцамі Вялікага княства Літоўскага былі:

    а) Навагрудак і Вільня; б) Гродна і Навагрудак; в) Гродна і Вільня.

    4. Працягніце сказ:  Востраўскае пагадненне было заключана паміж…

    5. Устанавіце адпаведнасць:

    а) Войшалк                    1) вялікі князь, увёў герб ВКЛ – “Пагоню”;

    б) Кейстут                     2) сын Альгерда, вёў барацьбу за ўладу з Ягайлам;

    в) Андрэй Полацкі       3) брат Альгерда, вялікі князь, кіраваў заходняй

    г) Віцень                            часткай ВКЛ (Трокскім ваяводствам);

                                           4) вялікі князь, сам пакінуў уладу і сыйшоў у

                                               манастыр.

    6. Устанавіце адпаведнасць:

    а) 1323 г.                                 1) паходы Альгерда на Маскву;

    б) 1348 г.                                 2) Крэўская  унія;

    в) 1368, 1370, 1372 гг.           3) бітва на рацэ Стрэве;

    г) 1385 г.                                 4) перанос сталіцы ВКЛ у Вільню.

    7. Выберыце правільныя варыянты: а) ВКЛ утварылася ў 1230-1250-я гг;     б) большасць беларускіх зямель увайшлі ў склад ВКЛ мірным шляхам;  в) ВКЛ падпарадкоўвалася крыжакам і Маскоўскай дзяржаве; г) ядром ВКЛ былі землі Жамойціі; д) ВКЛ утварылася ў працэсе барацьбы балтаў і славян супраць крыжакоў.

    8. Працягніце сказы:

    а) сялянская гаспадарка ў ВКЛ у XIV– XVIII стст., якая складалася з хаты, гаспадарчых пабудоў, зямлі, інвентару і жывёлы, называлася…

    б) заканадаўчы акт у ВКЛ, якім вялікія князі давалі або пацвярджалі асаблівыя правы феадалаў ці іншых груп насельніцтва, называўся…

    в) чатырохвугольнае ў плане магутнае збудаванне ў ВКЛ – гэта…

    г) персанальная ўнія – гэта…

    9. ВКЛ была шматэтнічнай дзяржавай. Растлумачце, што гэта значыць?

    10. Запоўніце прапушчаныя месцы:  ВКЛ па форме дзяржаўнага кіравання з’яўлялася … . Правіцель дзяржавы насіў тытул вялікага князя, ці …, а ў міжнароднай перапісцы часам называўся … .

    Версия для слабовидящих

    ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

    Автоматический переводчик

    Счетчик посещений

    Яндекс.Метрика
    ВВЕРХ
    Адрес: 213848 Могилевская область Бобруйский район п.Ленина ул.Школьная 26
    Телефон: +375225 712700
    Электронная почта: lenina@bobruisk.edu.by
    Регистрационное свидетельство № 7141403874 от 28.03.2014 (Государственный регистр информационных ресурсов)